Урад Беларусі прыняў рашэнне ў абарону дзяцей-сірот
Права браніраваць месцы ў ведамасных інтэрнатах для дзяцей-сірот, якія мусяць выйсці ў самастойнае жыццё, прадаставіў мясцовым органам улады ўрад Беларусі. Такое рашэнне было прынятае дзеля абароны інтарэсаў дзяцей-сірот, якім, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, дзяржава абавязана забяспечыць сацыяльнае жыллё. Аднак насамрэч такога жылля ім даводзілася чакаць некалькі гадоў.
Цяпер мясцовыя ўлады атрымалі права браніраваць сіротам месцы ў ведамасных інтэрнатах, дзе яны будуць жыць да таго часу, пакуль ім па льготнай чарзе не дадуць сацыяльнае жыллё, паведамляе “Ежедневник”.