Урад Беларусі збіраецца спрасціць сістэму аплаты працы
Спрасціць сістэму аплаты працы і пашырыць паўнамоцтвы наймальнікаў у пытанні выплатаў стымулюючага характару мае намер урад Беларусі. Гэта прадугледжана зацверджаным урадам і адміністрацыяй прэзідэнта планам лібералізацыі ўмоваў эканамічнай дзейнасці ў 2009 годзе. У адпаведнасці з дакументам, да канца першага квартала плануецца скараціць абмежаванні, якія ўплываюць на памеры прэмій, надбавак кіраўнікам прадпрыемстваў. Прадугледжана таксама адмена дазваляльнага прынцыпу камандзіравання за мяжу кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў.
У чэрвені будзе падрыхтаваны праект дэкрэта, які прадугледжвае пашырэнне правоў наймальнікаў па вызначэнні пераліку і памеру выплатаў стымулюючага характару працаўнікам прадпрыемстваў незалежна ад формаў уласнасці, якія ўключаюцца ў сабекошт.
Інтэрфакс