Урад хоча ведаць меркаванне беларусаў наконт ЖКГ
Міністэрства эканомікі ладзіць сацыялагічнае апытанне, каб высветліць, што беларусы думаюць пра айчынную ЖКГ.
На сайце Міністэрства эканомікі з'явілася запрашэнне ўзяць удзел у сацапытанні па аспектах якасці жыллёва-камунальных паслуг, стварэнні таварыстваў уласнікаў, развіцця канкурэнтнага асяродку і дзяржаўна-прыватнага партнёрства і іншых актуальных пытаннях у сферы ЖКГ.
Апытанне будзе ладзіцца з 16 да 20 сакавіка 2011 года.