Урад Ізраіля заклікае вызваліць Зэльцэра з турмы КДБ

Пакуль арыштаваны грамадзянін ЗША, адвакат Эмануіл Зэльцэр і яго расійскі сакратар знаходзяцца ў следчым ізалятары беларускага КДБ, спрыяць іх вызваленню з-пад варты збіраецца канцылярыя прэзідэнта Ізраіля Шымона Пераса. Пра гэта паведамляе сайт "Хартыя-97".
Па звестках ізраільскай газеты "Маарыў", супрацоўнікі канцылярыі Пераса звярнуліся да высокапастаўленых службоўцаў у Мінску з просьбай зрабіць усё магчымае для вызвалення адваката Зэльцэра.

Прэзідэнт Ізраілю Шымон Перас, як адзначае радыё "Нямецкая хваля", асабіста знаёмы з усімі фігурантамі "справы Патаркацышвілі", у рамках якой і затрыманы Зэльцэр.