Урад падоўжыў на тры гады тэрмін абарачэння чэкаў "Маёмасць"

Урад падоўжыў тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" па 30 чэрвеня 2010 года.
Адпаведная пастанова Савета міністраў набыла моц 1 ліпеня гэтага года, паведамляе апарат Саўміна.
 
Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана праз СМІ даць тлумачэнні аб парадку абарачэння і выкарыстання чэкаў "Маёмасць".

Такім чынам, тэрмін абарачэння чэкаў урад падоўжыў у шосты раз. Папярэднім разам гэта было зроблена 29 жніўня 2005 года, тады тэрмін абарачэння быў падоўжаны па 30 чэрвеня 2007 года.

Па словах міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі, колькасць чэкаў, якія былі атрыманыя грамадзянамі і не выкарыстаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, склала на 1 ліпеня 2006 года прыкладна 183 мільёны.

БелаПАН