Урад Расіі ўхваліў будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі
Расійскі Урад ухваліў будаўніцтва Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-II. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Фрадкоў. Мінпрамэнерга Расіі з удзелам кампаніі "Транснафта" даручана забяспечыць падрыхтоўку неабходнай дакументацыі па рэалізацыі праекта.
Нагадаем, праект будаўніцтва новага трубаправода Унеча-Прыморск, які атрымаў палітычную падтрымку кіраўніцтва Расіі, паўстаў падчас нафтавага канфлікту Расіі і Беларусі ў пачатку студзеня 2007 года. Тады з 8 па 11 студзеня Расія не пастаўляла нафту ў Еўропу па трубаправодзе "Дружба" з прычыны ўвядзення нашай краінай мытнай пошліны на транзіт сыравіны.
Пасля падпісання адпаведнай расійска-беларускай міжурадавай дамовы пастаўкі аднавіліся ў поўным аб'ёме. У выпадку рэалізацыі гэтага праекта порт Прыморск можа цалкам замяніць трубаправод “Дружба”. Прыкладны кошт праекту - 2 мільярда долараў.
“Інтэрфакс”