Урад разгледзіць прапанову продажу акцый "Нафтана" і "Паліміра"

Акцыі прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў "Нафтан" і "Палімір" могуць быць прададзеныя. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Міхаіл Асіпенка.  Паводле яго словаў, разглядаецца варыянт, калі акцыі будуць прададзеныя "адзіным гаспадарчым комплексам". Да канца года канцэрн плануе падаць на разгляд урада прапановы па прыватызацыі згаданых прадпрыемстваў.

Як паведамляе БелаПАН, цяпер "Белнафтахім" вядзе перамовы з двума патэнцыйнымі інвестарамі. Мяркуецца, што інвестар і дзяржава будуць мець роўныя долі - па 50% акцый. Ацэнку беларускіх прадпрыемстваў правядуць міжнародныя эксперты.

Паведамляецца, што ў "Палімір" неабходна інвеставаць $1,8 млрд, а ў "Нафтан" — звыш $600 млн.

Наша ніва