Ураган абясточыў каля 500 населеных пунктаў ва Украіне
Ад моцнай навальніцы і ўрагану пацярпелі паселішчы на захадзе і ў цэнтры Украіны, ёсць пацярпелыя.
Непагадзь абясточыла населеныя пункты ў дзевяці абласцях Украіны, перадае БЕЛТА. Больш за ўсё пацярпела Цярнопальская вобласць, дзе шквалісты вецер пазрываў дахі з жылых дамоў і паваліў дрэвы на аўтадарогі. Таксама паведамляецца, што ў Астрогу Ровенскай вобласці загінула 72-гадовая жанчына: на яе зваліўся сарваны ветрам шыфер.
Камунальныя службы чысцяць гарады ад паваленых дрэў і смецця. Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне.
Фота — minipedia.org.ua