Ураган «Dean» шалее над Мексіканскай затокай

Ураган “Dean”, які ўчора прайшоў над паўвыспаю Юкатан і страціў сваю моц з 5 балаў да 3-х па шкале Сафіра-Сімпсана, прыйшоў у Мексіканскую затоку. 
Гэта стварае пагрозу для 100 нафтавых платформаў. Чакаецца, што сёння Дзін узмацніцца да другой катэгорыі і ўдарыць ва ўзбярэжжа Мексікі ў раёне Веракруз а 21 гадзіне па беларускім часе.

Цяпер хуткасць ветру ў цэнтры ўрагану складае 256 км. на гадзіну, часам спадаючы да 130 км. Эвакуяваныя 18 тысяч чалавек, закрытая Мексіканская АЭС. Дзін ужо забіў 12 чалавек.

www.onet.pl