Урагану "Дзін" надалі найвышэйшую катэгорыю

Урагану “Дзін”, які рухаецца да Мексікі, амерыканскія ўрадавыя метэаролагі надалі найвышэйшую пятую катэгорыю.

Сіноптыкі паведамляюць, што ў цэнтры віхуры хуткасць ветру перавышае 250 кіламетраў за гадзіну. З прыбярэжных нафтавых платформ эвакуююцца працоўныя.

Здабыча сыравіны ў рэгіёне, які забяспечвае 80% усёй мексіканскай нафты, спынена. Удар "Дзіна" па паўвостраве Юкатан чакаецца ўжо ў бліжэйшыя гадзіны.

На шляху стыхіі — сталіца штата Кінтана-Роо горад Чэтумаль. Большасць яго жыхароў ужо знаходзяцца ў спецыяльных сховішчах.

Акрамя таго, улады эвакуявалі больш за 90 тысяч турыстаў. У выніку гэтага ўрагану на астравах Карыбскага мора загінулі па меншай меры 9 чалавек. Напярэдадні “Дзін”, яшчэ не набраўшы поўнай сілы, абрынуўся на Ямайку.

На востраве дагэтуль працягваюцца залевы і адзначаюцца моцныя парывы ветру. Дакладных звестак пра пацярпелых і разбурэнні дагэтуль няма.

Euronews