Уральскія беларусы байкатуюць выбары ў Палату прадстаўнікоў

Як паведамляе агенцтва "Новы Рэгіён", супрацоўнікі амбасады раней адчынялі ўчастак для галасавання. Але нават падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў консульства ў Екацярынбургу прыйшлі толькі тры чалавекі, якія хацелі прагаласаваць. Пры гэтым варта адзначыць, што консульства закранае велізарную тэрыторыю, уключаючы аддаленыя паўночныя раёны.

Дарэчы, цяпер на ўсёй тэрыторыі Расіі засталіся толькі чатыры консульскія аддзяленні, у якіх грамадзяне Беларусі могуць прыняць удзел у галасаванні. Гэта Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Растоў-на-Доне.