Уральскія дзеці, якія "загразлі" ў Брэсце, вярнуліся дадому

Дзеці з творчых калектываў Свярдлоўскай вобласці, якія трое сутак не мелі магчымасці з'ехаць з Брэста, у ноч на нядзелю вярнуліся ў Екацярынбург. Нагадаем, у Брэсце трое сутак знаходзіліся 39 дзяцей са Свярдлоўскай вобласці, якія ездзілі ў складзе творчых калектываў у турнэ ў Польшчу. Дзеці не маглі выехаць дадому з-за таго, што арганізатары паездкі не забяспечылі іх квіткамі. Міліцыянты ўжо затрымалі дырэктара некамерцыйнага прадпрыемства «Міжрэгіянальны цэнтр падтрымкі і развіцці адукацыі, культуры і мастацтва» Марыну Казанцаву. Менавіта яна адказвала за арганізацыю і аплату дарожных выдаткаў.

Газета.ру