Ус і Кастусёў — на волі
Пасля допытаў у КДБ адпусцілі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва. І Ус, і Кастусёў былі затрыманыя ўначы 20 снежня пасля сілавога разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Мінску. Абодва былі дастаўленыя для размовы ў КДБ.
Пасля Ус перадаў у СМІ заяву, у якой асудзіў спробу сілавога захопу будынку ўрада. У цяперашні момант ён знаходзіцца дома.
Вызвалены каля 15.00 Кастусёў адправіўся на прэс-канферэнцыю, што адбываецца ў офісе Партыі БНФ.