Усе беларускія тэатры абяцаюць рэканструяваць да 2013 года

Па словах чыноўніка,  у 2011 годзе на рэканструкцыю тэатраў краіны будзе выдаткавана больш за 70 мільярдаў рублёў.

Карачэўскі: "Пяць тэатраў яшчэ працягваюць рэканструкцыю, у тым ліку тэатры, якія знаходзяцца ў Мінску: Купалаўскі тэатр, Тэатр юнага гледача, Моладзевы тэатр. І калі параўнаць лічбы 2010 і 2011 года, я магу сказаць: калі летась было каля 53 мільярдаў рублёў на бягучае ўтрыманне тэатраў, то сёлета — 73 мільярды".