Усе квіткі на матч БАТЭ—"Зеніт" прададзеныя
У касах сталічнага стадыёна "Дынама" квіткоў на футбольны матч БАТЭ-"Зеніт" ужо няма. Яны былі прададзеныя за 16 кастрычніка цалкам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў гендырэктар прадпрыемства "Дынама-спорт" Уладзімір Вільчынскі. Вільчынскі: 6,5 тысяч у мяне было.
Еўрарадыё: А ў якія сектары прадаваліся квіткі праз стадыён "Дынама"?
Вільчынскі: З 18-га па 24-ы.
Дарэчы, праз касы ў Барысаве квіткі на матч БАТЭ-"Зеніт" таксама былі прададзеныя на працягу 16 кастрычніка. Там у продаж паступіла 9 тысяч квіткоў. Астатнія білеты распаўсюджваюцца па безнаяўным разліку на прадпрыемствах краіны. Яшчэ каля тысячы рэалізуюцца расійскім фанатам. Усяго стадыён разлічаны прыкладна на 32 тысячы чалавек.
Нагадаем, квіткі на матч БАТЭ-"Зеніт", які адбудзецца ў Мінску 5 лістапада, прадаваліся па 10,30 і 50 тысяч рублёў і толькі па 4 штукі ў рукі.