Усе матчы на Уімблдоне перанесены на 2 ліпеня

Моцны дождж, які ліў у Лондане амаль усю суботу 30 чэрвеня, не дазволіў тэнісістам згуляць на Уімблдоне ўсе запланаваныя сустрэчы. Да пачатку дажджу паспелі выйграць свае матчы толькі расіянка Марыя Шарапава і францужанка Амелі Марэсмо.

Астатнія матчы адкладзеныя, і па рашэнні арганізатараў будуць дагуляныя 2 ліпеня. У ліку перанесеных матчаў і сустрэча з удзелам беларускі.

Вікторыя Азаранка паспела згуляць з прадстаўніцай Чэхіі Ніколь Вайдзішавай толькі першы сэт. У ім беларуска сатупіла з лікам 4:6.

Другі сэт быў прыпынены на падачы чэшкі, калі Азаранка прайгравала 2:3.