Усе музыкі гурта Rammstein атрымалі беларускія візы
Усе музыкі нямецкага гурта Rammstein атрымалі беларускую візу. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва DPA са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Андрэя Гіро. Амбасадар абверг паведамленні пра магчымую адмену канцэрту ў Беларусі. Ён адзначыў, што заявы пра неабходнасць забараніць канцэрт у Мінску гэта толькі "прыватнае меркаванне", якое ў Нямеччыне "стала падставай паказаць Беларусь у негатыўным святле".
Як нагадвае БелаПАН, канцэрт Rammstein у беларускай сталіцы арганізуе Палац Рэспублікі. Выступ прызначаны на 7 сакавіка ў комплексе "Мінск-Арэна". Міністэрства культуры Беларусі папрасіла арганізатараў выступу групы Rammstein у Мінску падаць матэрыялы канцэртнай праграмы.
Як паведамляла Еўрарадыё, асноўным пратэстоўцам супраць канцэрту нямецкага гурта выступіў кіраўнік Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец.