Усе пацярпелыя ў польскай аўтааварыі – беларусы
Пра гэта паведаміў прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Аляксей Зелянко. Паводле інфармацыі генконсульства, адзін з мікрааўтобусаў быў зарэгістраваны ў Гродзенскай вобласці, другі — у Мінскай. Нагадаем, што 15 верасня зранку пад Беластокам адбылася аварыя з удзелам двух беларускіх мікрааўтобусаў. У ёй загінулі 5 чалавек.
Як адзначае nn.by, на цяперашні час у шпіталі Беластоку знаходзяцца чацвёра пацярпелых, адзін з іх у цяжкім стане. Аднаго чалавека неўзабаве выпішуць. Польскія СМІ паведамляюць, што раненні ў аварыі атрымалі пяць чалавек, двое з якіх ад шпіталізацыі адмовіліся.
Дарэчы, паводле звестак польскіх СМІ, участак дарогі, дзе адбылася трагедыя, мае дурную славу і нават пазначаны ў гэтым месцы спецыяльнымі знакамі. Абгон на тым участку забаронены.