Усебеларускі лёгкаатлетычны крос фінішуе ў Мінску 8 траўня

Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу, прысвечанага Дню Перамогі, адбудзецца 8 траўня ў Мінску ў паркавай зоне каля Нацыянальнай бібліятэкі. Спаборніцтвы адбудуцца ў 12-ы раз, адзначае БЕЛТА.  Сярод удзельнікаў кросу за гэтыя гады было нямала тых, хто сёння прадстаўляе нашу краіну на буйных сусветных стартах, у тым ліку Алеся Турава, Вольга Краўцова, Вольга Мініна, Наталля Карэйва, Уладзімір Цямчык, Азат Ракіпаў, Сцяпан Рагаўцоў.