"Усходняе партнёрства" асудзіла разгон акцыі 19 снежня
25 снежня быў распаўсюджаны зварот Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства". Болей за 35 падпісантаў асудзілі жорсткі разгон дэманстрацыі 19 снежня і заклікалі ўлады вызваліць з-пад варты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў, а таксама спыніць палітычна матываваны пераслед грамадзян, распавяла ў інтэрв’ю Еўрарадыё праваабаронца Алена Танкачова.