Услед за Мінскам "зачыстка" кіёскаў адбудзецца ў Гомелі
У Гомелі следам за Мінскам прыбяруць кіёскі на прыпынках галоўных вуліц горада. Ніякай афіцыйнай пастановы ў гэтай справе яшчэ не прынялі, але кіёскі паступова пачнуць знікаць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намесніца галоўнага архітэктара Ўпраўлення архітэктуры Гомельскага гарвыканкама Таццяна Усянок:
“Мы прыбіраем іх з галоўных, магістральных вуліц горада. Тым, у каго заканчваецца арэнда, ужо не працягваем яе”.
Кіёскі з прыпынкаў не ўпісваюцца забудову. Больш за тое, яны зроблены з менш трывалых матэрыялаў і хутка губляюць свой знешні выгляд, а гэта адбіваецца і на выглядзе гарадскіх фасадаў. Аднак на менш важных вуліцах і ў дварах яны пакуль застануцца, асабліва ў новых раёнах, дзе інфраструктура развіта дрэнна і не хапае крамаў.
Які лёс кіёскаў у іншых беларускіх гарадах — неўзабаве на сайце і ў эфіры Еўрарадыё ў рэпартажы Ганны Балаховіч.