Услед за паводкамі ў Пакістан прыйшла халера
У Пакістане самыя моцныя за апошнія 80 гадоў дажджы выклікалі гуманітарную катастрофу. ААН заявіла, што сітуацыя ў краіне горшая, чым пасля цунамі 2004 года, рызыка масавых эпідэмій максімальная, першыя ачагі халеры ўжо зафіксаваныя. Улады не спраўляюцца з сітуацыяй. Войска, накіраванае на дапамогу, аказаць яе не ў стане.
Паводкі ўжо вінаватыя ў смерці амаль 2000 чалавек, звыш паўтара мільёна засталіся без прытулку, налічваецца 14 мільёнаў пацярпелых, піша "Обозреватель".
Паводкі ўжо вінаватыя ў смерці амаль 2000 чалавек, звыш паўтара мільёна засталіся без прытулку, налічваецца 14 мільёнаў пацярпелых, піша "Обозреватель".