Усталяваны першы ў Еўропе помнік Бобу Марлі
У Сербіі ўсталяваны першы ў Еўропе помнік легендарнаму ямайскаму музыку Бобу Марлі (Bob Marley). Адкрыццё статуі Караля рэгей стала часткай праграмы фэсту Rock Village,
які адбыўся ў невялікай вёсачцы Банацкі Саколач на мінулых выходных.
Аўтар помніка, скульптар Давар Дукіч, адлюстраваў Марлі з гітарай на шыі і паднятай уверх сціснутай у кулак рукой.
Паводле словаў арганізатараў фэсту, усталяваўшы статую, яны выказалі павагу да музыкі, які заклікаў у сваёй творчасці да міру і памяркоўнасці, да таго, што з'яўляецца цяпер дэфіцытам на Балканах.
На цырымоніі адкрыцця помніка прысутнічалі вядомыя сербскія і харвацкія музыкі, якія выканалі папуры з песень Марлі.
Фота: blog.wired.com