Уступіла ў дзеянне Лісабонская дамова аб рэформе ЕС

1 снежня ўступіла ў дзеянне Лісабонская дамова аб рэформе ЕС. "Лісабонская дамова ставіць грамадзян у цэнтр еўрапейскага праекту", — перадае ІТАР-ТАСС словы кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу. Па словах еўрачыноўніка, ключавымі задачамі на цяперашні момант з'яўляюцца плаўны выхад з фінансавага крызісу, узмацненне сацыяльнай палітыкі, барацьба з пацяпленнем клімату і стварэнне "новай зялёнай эканомікі да 2020 года".