Уся Белавежская пушча атрымае статус запаведнага лесу
Уся Белавежская пушча, размешчаная на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, атрымае статус запаведнага лесу.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар беларускага Нацыянальнага парка Мікалай Бамбіза. На сёння, на тэрыторыі нашай краіны 167 тысяч гектараў пушчы маюць рэжым запаведніка. На 50 тысячах гектараў, якія не ўваходзяць у запаведную зону, створаны звычайны лясгас, дзе праводзіцца высечка дрэў.
Па словах Бамбізы, найбліжэйшым часам па патрабаванні Савета Еўропы Польшча аб'явіць усю сваю тэрыторыю Белавежскай пушчы нацыянальным паркам. Цяпер еўрапейскія эксперты выплачваюць кампенсацыі мясцоваму насельніцтву гэтай краіны, каб яно вызваліла запаведныя тэрыторыі.
За аснову мадэлі захавання запаведнага лесу будзе ўзятая сістэма, распрацаваная беларускім бокам, адзначыў чыноўнік.
Што да высечкі дрэў на беларускай тэрыторыі пушчы, то з 2001 года тут праводзіўся комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з караедам-тыпографам — заражаныя дрэвы неабходна было высекчы.
Аднак, паводле яго слоў, ужо праз 10—15 гадоў у запаведным лесе не застанецца слядоў ад праведзеных высечак.
БелаПАН