Усю папярэднюю ноч іўдзеі Беларусі чыталі Тору

Іўдзеі Беларусі адзначаюць сёння адно з галоўных святаў каляндара — дзень даравання Торы — Шавуот. Увечары напярэдадні дня даравання Торы былі запаленыя свечкі, і ўсю мінулую ноч вернікі чыталі святое пісанне паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Іўдзейскае рэлігійнае аб'яднанне ў Беларусі. Шавуот доўжыцца тры дні. Гэтае свята прысвячаецца дню, калі Усявышні явіў сябе народа Ізраілю, каб уручыць яму Тору — святое рэлігійнае юдзейскае пісанне.

У дні Шавуота ў сінагогах Беларусі адбудуцца рэлігійныя абрады, падчас якіх адмысловая ўвага будзе надавацца малітоўнаму чытанню раздзелаў Торы.