Уводзіцца адзіны кошт на беларускі і імпартны цэмент
З 1 красавіка 2008 года на ўнутраным рынку ўстаноўленая цана за 1 тону айчыннага цэменту, роўная кошту на імпартны цэмент, - 135 долараў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у выніку ўвядзення
адзінага кошту арганізацыі, якія выпускаюць цэмент, атрымаюць дадатковы
прыбытак.
Як паведамляе "Інтэрфакс", з 1 красавіка 2008-га да 31 снежня 2010 года цэментныя заводы Беларусі будуць уносіць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця 80% прыбытку, які застаецца ў іх пасля ўплаты ва ўстаноўленым парадку падаткаў і збораў.
Таксама ў гэты фонд накіруюць 90% падатку на прыбытак, які выплочваюць цэментныя заводы. Распараджацца сродкамі фонда на прапанову ўраду будзе кіраўнік дзяржавы.
Сёлета паступленні ў бюджэт ад увядзення адзінай цаны на цэмент складуць каля 240 мільярдаў рублёў.