Узброены мужчына спрабаваў прарвацца ў Белы дом да Трампа
Насір Бест і Белы дом, куды ён хацеў прарвацца / Калаж Еўрарадыё
Узброены мужчына спрабаваў прарвацца ў Белы дом да Трампа. Ён быў паранены супрацоўнікамі Сакрэтнай службы і пазней памёр у лякарні.
Інцыдэнт здарыўся ля кантрольна-прапускнога пункта Белага дома ў Вашынгтоне. Відавочцы чулі "дзясяткі стрэлаў". У перастрэлцы былі параненыя яшчэ два чалавекі. Адзін з іх — выпадковы мінак, ён цяпер у лякарні ў цяжкім стане.
Нападніка звалі Насір Бест, яму быў 21 год. Раней ён двойчы спрабаваў трапіць на тэрыторыю Белага дома і быў адпраўлены ў псіхіятрычную лякарню. У паліцыі і ў сваіх сацсетках Бест называў сябе то "новым Богам", то "сапраўдным Усамам бін Ладэнам".
У момант нападу Дональд Трамп знаходзіўся ў Белым доме і толькі што скончыў прэс-канферэнцыю. Ні ён, ні журналісты і супрацоўнікі адміністрацыі не пацярпелі.