Ужо каля 30 тысяч чалавек пакланіліся ў Мінску мошчам святога Лукі
Ужо каля 30 тысяч чалавек пакланіліся машчам святога апостала і евангеліста Лукі, якія знаходзяцца ў мінскім храме Прападобнай Ефрасінні Полацкай. Як паведамілі ў праваслаўным прыходзе ў гонар абраза Божай Маці, размешчаным на вуліцы Прытыцкага, у сярэднім кожную гадзіну святыні пакланяюцца прыкладна 1,5 тысячы чалавек з розных рэгіёнаў краіны і замежжа. Кругласутачны допуск да мошчаў быў адкрыты 8 ліпеня ў 16.30.
У сталіцы Беларусі святыня будзе знаходзіцца да 12 ліпеня, а затым вернецца ў Грэцыю.
БелаПАН
У сталіцы Беларусі святыня будзе знаходзіцца да 12 ліпеня, а затым вернецца ў Грэцыю.
БелаПАН