Ужыванне допінгу можа стаць крымінальным злачынствам

У Беларусі могуць увесці крымінальную адказнасць за схіленне спартоўца да ўжывання допінгу. Адпаведную норму распрацоўвае Міністэрства юстыцыі, інфармуе БЕЛТА. Адказнасць за ўжыванне спартоўцамі допінгу абмяркоўвалася на паседжанні пастаяннай камісіі Нацыянальнага алімпійскага камітэта "Спорт і права". Яе старшынём з'яўляецца міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.

Чальцы камісіі адзначылі, што, напрыклад, у Расіі распрацоўваецца крымінальная адказнасць за схіленне да допінгу. Крымінальны кодэкс Украіны ўжо мае такую норму. У шэрагу краін крымінальнай адказнасці падлягаюць і самі спартоўцы, якія ўжываюць допінг.

У Беларусі вырашылі пакуль што дадаткова прааналізаваць досвед замежных краін.