Узмоцненая ахова ўваходаў у метро ў цэнтры Мінска
Па-ранейшаму метро не працуе, станцыі зачыненыя, ідзе пошук нейкіх "падазроных прадметаў".
Як паведамляе БЕЛТА, міліцыя ўзмацніла ахову каля ўвахода ў метро ў падземным пераходзе, які вядзе на станцыі "Купалаўская" і "Кастрычніцкая". Некаторыя праваахоўнікі ў шлемах. На вуліцы каля падземнага пераходу знаходзяцца курсанты Акадэміі МУС і нарад АМАПу.
Міліцыя рэкамендуе мінчукам і гасцям сталіцы пакуль карыстацца наземным транспартам, паколькі "праверкі ў метро не закончацца хутка". Колькасць аўтобусаў на маршрутах "Мінсктрансам" павялічаная. Аднак прыпынкі грамадскага транспарту перапоўненыя.
Міліцыя: Пакуль невядома, калі мінскае метро адновіць працу (фота)