Узровень вады ў беларускіх рэках падымаецца на 17 см у суткі

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Рабаў: "У бліжэйшыя дні на рэках працягнецца рост узроўняў вады. Але ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра і адсутнасцю значных ападкаў вясновая паводка ў бліжэйшы час будзе праходзіць спакойна".