Узровень захворвання на грып у Мінску працягвае падаць?

Узровень захворвання на вострыя рэспіраторна-вірусныя інфекцыі і грып у Мінску працягвае падаць. пра гэта сведчаць звесткі Санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінску. Як перадае БелаПАН, 6 лістапада па дапамогу да медыкаў звярнуліся 8.910 жыхароў Мінску (5 лістапада — 10.198), дыягназ ВРВІ пастаўлены 6.418 (7.474), грып — 2.492 (2.724).

Большасць хворых — дарослыя (5.865 чалавек) і дзеці ад 3 да 6 гадоў (1.124).

У пятніцу былі шпіталізаваныя 138 хворых (днём раней — 175), з іх з дыягназам ВРВІ — 127 (152), грып — 11 (23). Большасць шпіталізаваных — дзеці да двух гадоў (52 чалавека) і дарослыя (39).

Нагадаем, з 6 лістапада ў Менску ўведзеныя "дадатковыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы", па 11 лістапада ўключна падоўжаныя школьныя вакацыі. Пры гэтым эпідэмія грыпу афіцыйна не абвешчаная.

Паводле афіцыйных звестак, з пачатку ўздыму захворвання 19 кастрычніка ад пнеўманіі ў Беларусі памерлі 19 чалавек, у сямі з іх лабараторна пацверджанае наяўнасць віруса грыпу А (H1N1). У цэлым па краіне выяўлена 85 выпадкаў свінога грыпу.