Уз'яднанне The Police прынесла гурту 115 мільёнаў
Брытанскія рокеры The Police узначалілі спіс музыкаў, якія атрымалі ў 2008-м годзе найбольшы прыбытак ад канцэртаў, продажу кружэлак і іншай музычнай (і не толькі) дзейнасці. Паводле дадзеных выдання Forbes Magazine, пачынаючы з чэрвеня 2007-га і
да траўня 2008-га The Police зарабілі каля 115 мільёнаў долараў,
вялікую частку з якіх прынеслі прыбыткі ад канцэртаў уз'яднальнага
турнэ гурта.
На другім месцы спісу самых паспяховых выканаўцаў года апынулася Беёнс з 80 мільёнамі долараў, буйная частка з якіх была атрыманая за рэкламу касметычных прадуктаў фірмы L'oreal, "тварам" якой выступае спявачка.
Таксама ў пяцёрцы лідэраў апынуліся кантры-выканаўца Тобі Кэйт з 48 мільёнамі долараў, Джасцін Цімберлэйк (44 мільёны) і поп-каралева Мадона, якая папоўніла свой рахунак на 40 мільёнаў долараў.
Фота: thealternakids.wordpress.com