Ва Уэльсе зафіксаваны птушыны грып

Птушыны грып выяўлены на невялікай ферме на поўначы Уэльса.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя ветэрынары.

Праведзеныя імі аналізы паказалі, што 10 курэй, якія загінулі ў перыяд з 10 па 17 траўня, хварэлі на разнавіднасць птушынага грыпу H7N2, якая не мае асаблівай небяспекі для людзей.

Каб прадухіліць далейшае распаўсюджванне захворвання, вырашана знішчыць усіх птушак, якія знаходзяцца на ферме.

“Інтэрфакс”