Ва Украіне адарвалі галаву помніку “Героям рэвалюцыі”

Невядомыя адарвалі галаву помніку “Героям рэвалюцыі 1905 года”. Здарэнне адбылося ў Палтаўскай вобласці Украіны.  Спачатку зламыснікі адарвалі латунную абшыўку помніка, а пасля адзін з герояў кампазіцыі пазбавіўся гіпсавай галавы, абшытай медзю.

Галаву міліцыянты хутка знайшлі ў адным з падвалаў. Таксама з’явіўся і падазроны ва ўчыненым вандалізме, якому пагражае крымінальная адказнасць.

УНІАН