Ва Ўкраіне гарэў выбарчы ўчастак, сейф з бюлетэнямі выратавалі

Выбарчы ўчастак гарэў уначы ў вёсцы Гуляйгарадок Смілянскага раёна Чаркаскай вобласці Ўкраіны. Пажар пачаўся на гарышчы з-за няспраўнасці пячнога ацяплення.
Як паведамляе УНІАН, міліцыянт, які ахоўваў выбарчы ўчастак, не разгубіўся, выклікаў пажарных ды вынес апячатаны сейф з выбарчымі бюлетэнямі, а таксама кабінкі для галасавання. Сёння гэты ўчастак адкрыўся ў іншым памяшканні.