Ва Ўкраіне казакі-самазванцы спыняюць для праверкі аўтамабілі

Дзяржаўтаінспекцыя Ўкраіны засцерагае кіроўцаў ад незаконных дзеянняў казакоў, якія ў апошні час спрабуюць працаваць пад выглядам экалагічнай праверкі стану аўтамабіляў. Насамрэч, яны не маюць права праводзіць такі кантроль, складаць адміністратыўныя пратаколы і на месцы штрафаваць кіроўцаў. Як паведамляе УНІАН, казакі-самазванцы "патрулююць" на прыватных аўтамабілях, у вопратцы, падобнай на форму працаўнікоў ДАІ. У іх капітанскія ці маёрскія пагоны, генеральскія лампасы і шэўроны чырвонага колеру.