Ва Украіне магчымы і імпічмент Юшчанку, і датэрміновыя выбары
У Вярхоўнай Радзе Украіны ў чацвер па ініцыятыве Партыі рэгіёнаў і
камуністаў зарэгістраваны праект пастановы аб пачатку працедуры
імпічменту презідэнту Віктару Юшчанку. Але у “Нашай Украіне” перакананыя, што з юрыдычнага пункту гледжання імпічмент практычна немагчымы, бо патрэбная з аднаго боку падтрымка 300 дэпутатаў, прытым, што цяперашняя кааліцыяя налічвае толькі 260, а з другога - Вярхоўны Суд мусіць пастанавіць, ці утрымліваюць дзеянні прэзідэнта склад правапарушэння, якое цягне да імпічмента.
Учора ж Генеральны сакратар Савета Еўропы Тэрры Дэвіс выказаў меркаванне, што сённяшняя сітуацыя ва Украіне стала больш складанай, чым пад час яго папярэдніх сустрэчаў з украінскімі палітыкамі.
Паралельна з тым ужо 10 дзён працягваецца працэс у Канстытуцыйным судзе, у хадзе якога суддзі павінныя вызначыць адпаведнасць указу пра роспуск Вярхоўнай Рады і прызначэнне датэрміновых выбараў.
А напярэдадні ўкраінскі мінюст заявіў пра незаконнасць указу Віктару Юшчанкі, яшчэ не дачакаўшыся рашэння Канстытуцыйнага суду.