Ва Ўкраіне пачаліся прэзідэнцкія выбары
Прэзідэнцкія выбары пачаліся ва Ўкраіне ў нядзелю. Прэзідэнта гэтай краіны будуць выбіраць амаль 37 мільёнаў грамадзян Украіны. Нагадаем, у бюлетэнях 18 прозвішчаў кандыдатаў у прэзідэнты. Лічыцца, што найбольшыя шанцы маюць прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка і лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч. А вось цяперашні прэзідэнт Віктар Юшчанка ім відавочна саступае.
Чакаецца, што пасля 20 гадзінаў, калі закрыюцца ўсе выбарчыя ўчасткі, будуць абвешчаныя вынікі exit-pool, якія збіраюцца праводзіць сацыялагічныя службы.
Украінскія выбарчыя участкі адкрыліся і ў нашай краіне — ў Мінску і Брэсце. У беларускай сталіцы ўчастак будзе працаваць у будынку амбасады Ўкраіны па вул. Старавіленскай, 51. Там змогуць прагаласаваць украінскія грамадзяне, якія жывуць у Мінску, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.
Украінцы, якія жывуць у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, змогуць прагаласаваць у генеральным консульстве Ўкраіны ў Брэсце па вул. Вараўскога, 19.