Ва Ўкраіне падчас выбуху пацярпелі 4 шахцёры, 37 прапалі
На шахце імя Карла Маркса у горадзе Янакіева Данецкай вобласці раніцай у нядзелю, 8 чэрвеня, адбыўся выбух. Пацярпелі чатыры чалавекі, лёс яшчэ 37, што знаходзіліся ў шахце ў момант аварыі, невядомы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Цэнтральнага штаба горнавыратавальнай службы Марына Нікіціна. "Чатыры чалавекі (жанчыны) пацярпелі на паверхні, трое з іх шпіталяваныя з апёкамі. Лёс 37 чалавек пад зямлёй невядомы", - сказала яна.
Паводле Нікіцінай, выбух быў такі моцны, што ў некаторых будынках на паверхні павыляталі шыбы. "Ратавальнікі пакуль не могуць трапіць ў заваленую шахту -- праходы разбураныя", - паведамілі ў Цэнтральным штабе ратаўнікоў. Кабінет міністраў Украіны стварыў камісію на чале з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчынавым, якая даследуе акалічнасці выбуху, паведаміла прэс-сакратарка ўкраінскага прэм'ера Марына Сарока. У Янакіева ўжо знаходзіцца міністр вугальнай прамысловасці Віктар Палтавец.
Korrespondent