Ва Украіне - перастрэлка паміж “блакітнымі” і “аранжавымі” дэпутатамі
Ва Украіне дэпутат Дабрапольскага гарсавета Віктар Дрэваль стрэліў з абрэза ў дэпутата Белазёрскага гарсавета Валерыя Саарава. Інцыдэнт адбыўся пасля сесіі Дабрапольскага гарсавета, на якой дэпутаты абмяркоўвалі пытанне аб выкарыстанні земляў у гарадах Дабраполле і Белаазёрск. Сябра “Блока Юліі Цімашэнкі” Валерый Саараў распавёў, што ён паказаў сябру Партыі рэгіёнаў Віктару Дрэвалю дакументы, якія пацвярджаюць удзел таго ў пазапраўным вылучэнні зямельных надзелаў. Дрэваль, па словах Саарава, выцягнуў з-пад пінжака абрэз і стрэліў у яго. Пацярпелы знаходзіцца ў лякарні.
Віктар Дрэваль сцвярджае, што абрэз належыць Саараву. “Ён жадаў застрэліць мяне, але я аказаў супраціў і абрэз неспадзявана стрэліў у яго”, - сказаў Дрэваль. Па звестках міліцыі, раней дэпутат Саараў быў судзімы. Прызначана больш за дзесятак розных экспертыз, каб высветліць, каму з дэпутатаў усё ж такі належыць абрэз і хто з іх страляў.
ПРИМА-News