Ва Ўкраіне праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць сёння ва Ўкраіне. За права заняць вышэйшую дзяржаўную пасаду змагаюцца цяперашні прэм'ер-міністр 49-гадовая Юлія Цімашэнка і лідэр апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў, былы кіраўнік урада 59-гадовы Віктар Януковіч. БелаПАН нагадвае, што ў першым туры, які прайшоў 17 студзеня з удзелам 18 кандыдатаў, Януковіч набраў 35,32% галасоў, Цімашэнка — 25,05%. Дзейны прэзідэнт Віктар Юшчанка атрымаў 5,45% галасоў і заняў толькі пятае месца.
Януковіча падтрымалі поўдзень і ўсход Украіны, Цімашэнку — цэнтр і захад. Лідэр украінскай апазіцыі атрымаў большасць галасоў і ў Беларусі (на ўчастках у пасольстве ў Мінску і ў генеральным консульстве ў Брэсце).
Як устаноўлена законам аб выбарах прэзідэнта Украіны, пераможцам будзе прызнаны той. хто "паводле вынікаў паўторнага галасавання атрымаў большую, чым другі кандыдат, колькасць галасоў выбаршчыкаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні".