Ва Ўкраіне з грузавіка беларуса злілі 600 літраў дызпаліва
40-гадовы грамадзянін Беларусі, кіроўца з Мінскай вобласці, пацярпеў ва Ўкраіне.
Як паведамляе сайт mukachevo.net, ён прыехаў па справах у Закарпацце. Свой грузавік "Вольва" беларус прыпаркаваў на ноч каля аднаго з вядомых рэстаранаў Ужгарада, а раніцай пабачыў, што з бакаў невядомыя злілі 600 літраў дызельнага паліва. Зламыснікаў цяпер шукае міліцыя.