Ва Украіне затрымалі радыеактыўны вагон, які везлі ў Беларусь
На ўкраінска-вугорскай мяжы затрымалі радыеактыўны вагон, які, паводле дакументаў, транзітам накіроўваўся ў Беларусь.
У ім знаходзілася руда цырконія, радыяцыйны фон якой у тры разы перавышаў норму. Здарэнне адбылося ўчора на чыгуначным міжнародным пункце пропуску “Дружба” ў горадзе Чоп Закарпацкай вобласці.
Менавіта туды прыбыў цягнік з Вугоршчыны, дзе знаходзіўся “беларускі” вагон. Падчас праверкі, наладжанай украінскімі мытнікамі, высветлілася, што ў таварасуправаджальных дакументах няма пацверджання таго, што Беларусь сапраўды гатовая прыняць гэты груз.
Пасля гэтага вагон вярнулі ў Вугоршчыну.
Газета.Ру