Ва ўніверсітэт транспарту платнікаў бралі без увагі на прахадны бал
У Гомелі ў адзін з галоўных тэхнічных універсітэтаў краіны на платнае дзённае навучанне залічылі ўсіх абітурыентаў, якія падалі заявы. Адпаведны дазвол на такі набор платнікаў далі Мінадукацыі і Камітэт дзяржкантролю. Прахадны бал на бюджэтную форму навучання у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце транспарту вагаўся ад 108 да 300.