Ва ўрачыстым шэсці 9 траўня ў Мінску прыме ўдзел каля 6000 чалавек
Ва ўрачыстым шэсці 9 траўня ў Менску будуць удзельнічаць каля 6 тысяч чалавек. Такую лічбу паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкаму Генадзь Курбека. Шэсце пачнецца ад Кастрычніцкай плошчы. Ветэранаў вайны сёлета павязуць на 12 святочна ўпрыгожаных машынах "УАЗ".
Завершыцца шэсце ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка на пляцы Перамогі. На Кастрычніцкім плошчы і на плошчы Перамогі для ветэранаў будуць пастаўленыя крэслы. У сувязі з маніфестацыяй з 11.00 да 13.30 будзе перакрыты рух на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Казлова.
Акрамя таго, ва ўсіх раёнах горада пройдуць святочныя мерапрыемствы. Яны завершацца ў 22.00 святочным салютам. Сёлета салют 30-цю залпамі на працягу 10 хвілін будзе дадзены на шасці пляцоўках: каля абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў, у раёне вуліцы Матусевіча, на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Панамарэнкі, у парку 900-годдзя Мінску, каля Нацыянальнай бібліятэкі і ў вайсковым гарадку Уручча.
БелаПАН