Ва ўрадзе не каментуюць інфармацыю аб існаванні пастановы № 1000
У прэс-службе Савета міністраў пакуль не каментуюць інфармацыю аб існаванні пастановы № 1000, якая рэгулюе імпартныя закупкі. Копію гэтага дакумента пад грыфам "для службовага карыстання" размясціла 27 жніўня на сваім сайце Агенцтва фінансавых навін. Пастанова абавязвае дзяржпрадпрыемствы ажыццяўляць імпартныя закупкі толькі пасля ўзгаднення з кіраўнікамі органаў дзяржкіравання або іх намеснікамі. Паводле слоў юрыста, эканаміста і прадпрымальніка Сяргея Балыкіна, калі такая пастанова сапраўды прынята — гэта неразумны крок. Паводле яго слоў, спробы адміністрацыйна кантраляваць працэсы закупак на дзяржпрадпрыемствах не могуць быць эфектыўнымі паводле азначэння.
"Гэта патрабуе мноства ўзгадненняў і моцнага бюракратычнага механізму, што вядзе, па-першае, да страты аператыўнасці і, па-другое, да дастаткова вялікай колькасці памылак, бо вялікі механізм складаецца з людзей, а людзям уласціва памыляцца", — цытуе словы Сяргея Балыкіна БелаПАН.
Глядзі таксама па тэме:
Дзяржаўная вертыкаль усё роўна хоча кантраляваць закупкі імпартных тавараў (фота)
Чалы: указ № 1000 нагадвае не сур’ёзны антыкрызісны крок, а службовую запіску