Ва Ўшацкім раёне дарослыя забылі дзіця ў палаючай хаце

Трагедыя здарылася ўчора ў вёсцы Рагуцкія Ушацкага раёну. Увечары гаспадыня хаты пайшла на працу, а васьмігадовы хлопчык застаўся дома з бацькам ды дзядулем. Тыя напіліся і заснулі, хлопчык таксама лёг спаць.  Дарослыя прачнуліся ад таго, што хата была задымленая. Яны пачалі клікаць на дапамогу. Мінакі пачулі крыкі з палаючай хаты, выклікалі ратавальнікаў ды выцягнулі небаракаў. Але ні бацька, ні дзед не ўзгадалі, што ў доме засталося дзіця. Калі прыехалі ратавальнікі, было ўжо позна. Яны знайшлі абгарэлае цела хлопчыка.