Ва ўсходняй Беларусі прайшоў ураган, на Шклоўшчыне загінуў чалавек

Магілёўская, Гомельская і часткова Мінская вобласці пацярпелі ад урагану. Парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду. Ён рваў драты і валіў дрэвы. Да сённяшняй раніцы без электрычнасці засталіся 143 населеных пункты, дахі былі пашкоджаны ў 91 жылым доме.

У Шклоўскім раёне загінуў чалавек. Мяркуецца, што ў яго патрапіла маланка.

Першы канал